Вы тут

Новы кіраўнік мінскага "Кінавідэапраката" апошні раз хадзіў у кіно паўгода таму

Фота: "Мінск-Навіны".

Новы кіраўнік мінскага "Кінавідэапраката" Юрый Чачукевіч апошні раз быў у кінатэатры паўгода таму. Ён распавёў Еўрарадыё, што глядзеў фільм "Дзень Незалежнасці: Адраджэнне" ў 3D у мінскім кінатэатры "Мір". Гэта было ўлетку: стужка выйшла ў сусветны пракат 23 чэрвеня.

34-гадовы Юрый Чачукевіч заведуе сталічным кінапракатам з 1 снежня. Дагэтуль ён працаваў першым сакратаром мінскага БРСМ. Пакуль што чыноўнік не дае ніякіх каментароў наконт перспектываў "Кінавідэапраката": кажа, што трэба агледзецца на новай пасадзе.

Што ж, кінаманам Чачукевіча не назавеш. Гэта не значыць, што ён увогуле не глядзіць кіно, але графік на мінулым месцы працы не дазваляў бегаць па кінатэатрах. "Па-другое, сёння ёсць магчымасць глядзець фільмы дома, у так званых анлайн-кінатэатрах. У мяне гэтая функцыя падлучаная, — распавядае Еўрарадыё новы кіраўнік "Кінавідэапраката". — Таму мне было больш зручна нікуды не ехаць, а дома глядзець тыя навінкі, якія паказваюць у кінатэатрах".

Новости других медиа
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі