Новы дыск Blur даступны для праслухоўвання

За тыдзень да афіцыйнага рэлізу Blur размясцілі свой першы за 12 гадоў альбом "The Magic Whip" для праслухоўвання. Запіс даступны на iTunes.


Як паведамлялася раней, запіс лонгплэя быў строга засакрэчаны, таму дыск стаў сюрпрызам як для прыхільнікаў, так і для саміх музыкаў.


Па словах гітарыста Грэма Коксана, новы альбом стаў сімвалам прымірэння з салістам каманды Дэйманам Элбарнам. Маўляў, дзякуючы гэтаму запісу музыкі сталі больш паважаць адзін аднаго:


"У мінулым мы прайшлі праз многае, і наша сяброўства — як гэта заўсёды бывае з сяброўствам удзельнікаў адной каманды, якое нярэдка падвяргалася выпрабаванням, і часцяком мы падводзілі адзін аднаго. Так што гэты запіс стаў спосабам сказаць: "Прабач за тое, што дваццаць гадоў я быў такім засранцам"", — заявіў Коксан.


Рэліз дыска адбудзецца 27 красавіка.

Паводле zvuki.ru

Фота: hazzen.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі