"Еўрарадыё" стварыла гульню "Беларускія шахматы" (спампаваць)

Гэтыя шахматы не проста чарговы рэмэйк класічнай інтэлектуальнай гульні, а фактычна зусім іншая гульня цалкам арыентаваная на беларускую гісторыю.

Аўтар: Еўрарадыё 06.04.2011 09:25

Некалі мы ўжо пісалі пра Беларускія шахматы і нават выстаўлялі камп’ютарную версію для спампоўкі. Сёння ж мы вырашылі зрабіць вам падарунак, выставіўшы адноўленую версію айчыннай гульні.

Цяпер магчымасці праграмы значна пашырыліся, і, запампаваўшы гульню, можна гуляць не толькі седзячы за адным кампутарам, як гэта было ў папярэдняй версіі, але і знаходзячыся далёка адно ад аднаго, выкарыстоўваючы магчымасці інтэрнэту.

Акрамя гэтага цяпер вы можаце паспрабаваць свае сілы і ў барацьбе з сярэднім па ўзроўні камп’ютарным сапернікам, які аналізуе хады як звычайнага чалавека. А тры варыянты каляровага вырашэння дошкі і фігурак дадуць вам магчымасць зрабіць гульню індывідуальнай.

Пампуйце, перамагайце, каментуйце!

 

Спампаваць гульню

 


  • текст
7 комментарии
Тэги: Соцыум

Каментары

  • Еўрарадыё, Срд, 2012-03-14 11:57

    Help, звяртайцеся, калі ласка, да распрацоўшчыкаў - daprasu@gmail.com Апішыце праблему, якая ў Вас узьнікла.

  • Help, Втр, 2012-03-13 13:25

    Кто пробовал на 7ку поставить? Что то не запускается(((

  • Анонимный, Вск, 2011-06-19 23:40

    Вельмі спадабалася гульня! З нагоды класнасці гульні прапаную з'мясціць яе ў сацыяльных сетках! Каб яна ўстроена была. Там і супернікаў хапае і массавасць карыстальнікаў забяспечана!

  • Еўрарадыё, Пнд, 2011-06-06 10:28

    Яўген, для гульні па сетцы заходзьце ў аднайменны разьдзел і націскайце "Стварыць гульню". Зьверху паказаны ваш ІР-адрас (пры дапамозе стрэлкі можна праглядзець увесь сьпіс вашых ІР-адрасоў). Націсьніце "Пачаць". Ваш супернік павінен запусьціць праграму на сваім кампутары і націснуць "Падлучыцца", а потым увесьці ІР-адрас сэрвера (г.з. ваш) -прычым зьнешні, калі гуляць плануеце па нэце, і нутраны, калі празь лякальную сетку. Пасьля гэтага - націнуць "Пачаць". Калі ў адзін з гульцоў "завісьне", паспрабуйце яшчэ раз. Ёсьць пэўная хіба з гульнёй праз Proxy-сэрвера, бо зьнікае прамая сувязь між кампутарамі гульцоў. Але гэта выпраўляецца... Дзякуй усім за добрую адзнаку нашай працы!

  • Яўген, Птн, 2011-06-03 22:47

    Растлумачце хто - як па нэце падключыць аддаленага суперніка???.......... Шахматы супер!!!!!!!

  • Арнольд, Срд, 2011-04-27 17:13

    Вельмі добрая гульня! Вельмі спадабалася! Незвычайна, зручна, жадаецца гуляць і гуляць! І вялікае дзякуй за выпраўленні памылак у сеткавай гульні ! зараз з сябрам кожны дзень граем па інтэрнэце! ЁН у Менску а я ў Гародню! Вельмі зручна і прыемна праводзіць час за гэтай гульнёй ! ДЗЯКУЙ! і асобнае дзякуй за ідэю Аляксандру Аляксандравічу! Менавіта Ён прапанаваў мне пра гэту гульню і яе сэнс ! І вядома Веры Алегаўне, якая несумнеўна прыняла ў гэтым удзел ! :) І канешне асобнае дзякуй EURORADIO ) добры сайт !

  • Кацярына, Птн, 2011-04-08 15:43

    Выдатная гульня!

  • Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне

    На сайце не адлюстроўваецца.
    To prevent automated spam submissions leave this field empty.
    Стужка навінаў:

    Кіраўнікі сельгасарганізацый будуць паведамляць загадчыкам мясцовых крамаў пра дні выплаты заробкаў сваім працаўнікам.

    Першая ракетка свету не згуляе ў 1/8 фінала прэстыжнага турніра з прызавым фондам больш за 2 млн долараў.

    Прэм'еру песні паказаў расійскі тэлеканал "Дождь".

    Пра гэта сёння піша расійскае выданне "Коммерсантъ".

    Мінэканомікі павысіла гранічныя адпускныя цэны.

    Канада будзе гуляць са Славакіяй, ЗША — з Фінляндыяй.

    Гэтае пытанне ўнесена ў парадак паседжання, якое пройдзе ў чацвер у Хельсінкі.

    16 траўня беларуска-польскую мяжу перасяклі восем нелегальных мігрантаў з Афганістану.

    З адпаведнай просьбай да міжнароднай праваабарончай арганізацыі звяртаўся еўрадэпутат Марэк Мігальскі.

    Першая ракетка свету ў 1/16 фінала прэстыжнага турніра з прызавым фондам 2 млн долараў перамагла ізраільцянку з лікам 6:1, 6:2.