Нобелеўскі камітэт не можа датэлефанавацца да Боба Дылана

Нобелеўскі камітэт не можа датэлефанавацца да Боба Дылана

Нобелеўскі камітэт не можа датэлефанавацца да амерыканскага спевака і паэта Боба Дылана, лаўрэата прэміі па літаратуры. Яны хацелі б яму афіцыйна паведаміць пра прысуджэнне нобелеўскай прэміі.

У Нобелеўскім камітэце дагэтуль не ведаюць, ці возьме Дылан удзел у цырымоніі ў Стакгольме, якая пройдзе 10 снежня. Пра гэта піша брытанская газета The Guardian, якая спасылаецца на сакратарку Шведскай акадэміі Сару Даніюс.

Прысуджэнне нобелеўскай прэміі па літаратуры Бобу Дылану стала сенсацыяй. Аднак ён сам ніяк гэтую падзею не пракаментаваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі