"Ні адзін парламент у свеце не можа жыць без прыняцця непапулярных рашэнняў"

"Ні адзін парламент у свеце не можа жыць без прыняцця непапулярных рашэнняў"

Чаму дэпутаты парламента распрацавалі так мала законапраектаў і хто на самай справе павінен гэта рабіць? Чаму лічыць сябе і праўладным кандыдатам у дэпутаты, і апазіцыйным адначасова? Каб адказаць на гэтыя ды іншыя пытанні, у студыю Еўрарадыё прыйшоў дэпутат Палаты прадстаўнікоў, кандыдат у дэпутаты Валерый Барадзеня.

Цалкам размову з Валерыем Барадзеняй можна паслухаць:

Самыя цікавыя цытаты з размовы:

Была б магчымасць — абавязкова прагаласаваў бы датэрмінова, а ў суботу-нядзелю лепш бы паехаў бульбу капаць ці ў лес па грыбы. Не трэба з датэрміновага галасавання рабіць нейкую праблему. У мяне няма падстаў не давяраць тысячам сяброў выбарчых камісій.

Колькасць апазіцыянераў — рэальная лічба, якая адпавядае іх аўтарытэту, іх вазе ў грамадстве.

Расчараваны актыўнасцю выбарчай кампаніі. Калі людзі думаюць, што з такой актыўнасцю можна перамагаць на выбарах, яны памыляюцца. Трэба выходзіць з інтэрнэту і ісці да людзей, гаварыць з імі ўжывую.

Як дзейны дэпутат і частка дзейнай улады я  — праўладны кандыдат у дэпутаты. Але і апазіцыйны. Які лічыць, што парадыгма развіцця дзяржавы зусім іншай павінная быць і павінныя быць іншыя падыходы. Але большасць рашэнняў улады я падзяляю.

Можа быць, не зусім удалы час быў для прыняцця дэкрэта “аб дармаедах”, але філасофія яго мне цалкам зразумелая.

Можна колькі заўгодна абурацца павелічэннем пенсійнага ўзросту, але тое, што мы маем самую вялікую колькасць на 1 тысячу працуючых і што ў нас самы нізкі ў Еўропе пенсійны ўзрост, проста эканамічна падштурхоўваюць нас да іншых рашэнняў.

Ні адзін парламент у свеце не можа жыць без прыняцця непапулярных рашэнняў.

Законы толькі апісваюць узровень грамадскіх адносінаў, які ўжо склаўся. Хай кожны сабе адкажа: “Які патрэбны закон, каб я пачаў жыць лепш з заўтрашняга дня?”

Словы, што дэпутаты-дармаеды за ўвесь час сваёй працы распрацавалі і прадставілі да разгляду толькі тры законапраекты, — несправядлівыя абвінавачванні. Калі палічыць законы, дзе дэпутаты лічацца распрацоўшчыкамі, але ўносіў іх Саўмін альбо прэзідэнт, то іх будзе значна больш.

Пры мажарытарнай сістэме, калі дэпутат прадстаўляе сваіх выбаршчыкаў, законапраекты павінныя ініцыявацца насельніцтвам, маімі выбаршчыкамі. Хай кожны з 62 тысяч выбаршчыкаў маёй акругі вырашыць, які закон патрэбны, каб ён пачаў жыць лепш, прыйдзе да мяне, прапануе, і я з задавальненнем буду прасоўваць гэты закон.

Некалі мы прымалі Кодэкс “Аб адукацыі”. І больш за два гады мы яго дапрацоўваем, ніяк не можам прыйсці да кансенсусу — вельмі шмат супярэчнасцяў.

Калі цяпер кажуць, што ўжо ўсё вырашана, то сама апазіцыя шмат для гэтага зрабіла. Не ўключаючыся да апошняга тыдня ў перадвыбарчую барацьбу, не дэманструючы нідзе, апроч інтэрнэту, свае праграмы.

Фота Алеся Пілецкага

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі