Персанальныя дадзеныя беларусаў захоўваюцца вечна (інфаграфіка)

З нагоды Дня абароны персанальных дадзеных БХК апублікаваў аналіз таго, якія дадзеныя пра беларусаў захоўвае дзяржава і як доўга яны знаходзяцца ў базах. Так праваабаронца Гары Паганяйла быў памылкова ўнесены ў базу невыязных і на выпраўленне памылкі спатрэбілася 3 месяцы. Не атрымалася нават высветліць, хто дапусціў гэтую памылку.

Аказалася, што доступ да персанальных дадзеных беларусаў мае вялікая колькасць людзей і хто гэтыя дадзеныя праглядае, не фіксуецца. І нельга даведацца, хто праглядаў вашы персанальныя дадзеныя. Магчымасці знішчыць персанальныя дадзеныя на вашае патрабаванне няма, а некаторыя з іх захоўваюцца вечна.

Рэгістр насельніцтва, які вядзе МУС, захоўваецца пажыццёва. Інфармацыя пасля смерці чалавека перадаецца ў архіў. Дадзеные пра грамадзян, якім забаронена права на выезд, захоўваюцца яшчэ 25 гадоў пасля выключэння чалавека з спісу.

ДАІ захоўвае звесткі пра злачынствы 100 гадоў, а вашыя правапарушэнні захоўваюцца 10 гадоў. Пры гэтым па законе праз год адміністратыўная адказнасць лічыцца пагашанай і захоўваць гэтыя дадзеныя ёсць сэнс толькі год, а не 10.

Якія персанальныя дадзеныя пра вас захоўвае дзяржава, дзе і колькі яны захоўваюцца, можна паглядзець у інфаграфіцы.

Фота: appleinsider.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі