Недзяржаўная газета "Новы час" вярнулася ў шапікі "Белсаюздруку"

Недзяржаўная газета "Новы час" вярнулася ў шапікі "Белсаюздруку"

Недзяржаўная газета "Новы час" вярнулася ў шапікі "Белсаюздруку". Яе там не было больш за дзесяць гадоў. І вось нарэшце "Белсаюздрук" падпісаў дамову на распаўсюд тыднёвіка праз сваю гандлёвую сетку. Ужо 8 красавіка газету змогуць набыць жыхары Мінска і Мінскай вобласці, інфармуе novychas.by.

Днямі стала вядома, што з 1 красавіка праз сетку шапікаў РУП “Мінаблсаюздрук” і ў аддзяленнях РУП “Белпошта” будзе прадавацца недзяржаўная газета "Борисовские новости". У другой палове года выданне з'явіцца ў падпісных каталогах.

Як вядома, у лютым 2017 года галоўны рэдактар “Народнай волі” Іосіф Сярэдзіч сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам і перадаў яму спіс дзевяці недзяржаўных выданняў, якія не могуць трапіць у тую ці іншую дзяржаўную сетку распаўсюду. Лукашэнка абяцаў вырашыць праблемы з распаўсюдам. Аднак яны вырашыліся пакуль толькі ў двух выданняў з дзевяці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі