Нецвярозы мужчына расстраляў з пнеўматычнага пісталета трактар

На аўтадарозе каля вёскі Рэпін адбыўся напад на трактар, які вяртаўся на прадпрыемства "Парэчча-Арэса". 28-гадовы мужчына стрэліў з пнеўматычнага пісталета ў кабіну і патрапіў у лабавое шкло, якое рассыпалася. Трактарыст не пацярпеў.

Як інфармуе БелаПАН, "стралок" на спадарожным аўтамабілі паехаў дахаты. Па дарозе спыніўся ў суседняй вёсцы, дзе яго і затрымалі міліцыянеры. Распачатая крымінальная справа па артыкуле "хуліганства". Вясковец знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі