Не адчыняюцца сайт агенцтва БелаПАН і naviny.by

Перасталі адчыняцца сайты інфармацыйнага агенцтва БелаПАН і яго праекта "Беларускія навіны". Афіцыйных тлумачэнняў няма. Паводле неафіцыйных версіяў, адбываецца блакаванне дамена.

Нагадаем, што беларускія карыстальнікі з учорашняга дня маюць праблемы з доступам да шэрагу сайтаў, не падпарадкаваных афіцыёзу. Так, з 19 снежня не адчыняюцца сайты "Беларускі партызан" (belaruspartisan.org), "Салідарнасць" (gazetaby.com), "Хартыя'97" (charter97.org).

дарэчы, 20 снежня міністр інфармацыі Лілія Ананіч выклікала на нараду кіраўнікоў дзяржаўных і недзяржаўных беларускіх СМІ. Па словах рэдактароў, чыноўніца прасіла не распальваць жарсці ў фінансавай сітуацыі і браць інфармацыю на гэтую тэму толькі з афіцыйных крыніцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі