Назіральніцу, якая зладзіла пікет на рынку ў Акцябрскім, будуць судзіць

Назіральніцу, якая зладзіла пікет на рынку ў Акцябрскім, будуць судзіць

30 кастрычніка на мясцовым рынку пасёлка Акцябрскі на Гомельшчыне адбыўся адзіночны пікет супраць фальсіфікацый на выбарах. Яго зладзіла назіральніца выбарчага ўчастку №2, што ў Акцябрскім, Алёна Луцковіч.

Пасля таго, як пікет быў скончаны, Алёна выправілася ў Следчы камітэт:

“З сабой я мела падрыхтаваную заяву аб парушэнні атыкула №192 Крымінальны кодэксу РБ. У мяне яе прынялі і паабяцалі зрабіць праверку”.

Па словах назіральніцы, Следчы камітэт Акцябрскага знаходзіцца ў адным будынку з РУУС.

“Я зайшла туды а палове на першую і выйшла ў чатыры гадзіны. Увесь гэты час на мяне складалі пратакол за несанкцыянаваны пікет. Падрыхтавалі адміністратыўную справу, і мяне з суправаджаючым накіравалі ў суд. Суддзя перанёс разгляд справы на аўторак для таго, каб выклікаць сведкаў, бо я адмовілася сведчыць супраць сябе. Сведкамі, сказаў судзя, будуць міліцыянеры, якія пісалі рапарт”.

Суд над Алёнай Луцковіч адбудзецца 3 лістапада ў 12.00.

Фота: Андрэя Павука

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі