Вы тут

Навагоднія лічбы: як у Беларусі сустрэлі 2017 год

На календары 3 студзеня, а значыць, прыйшоў час збіраць камяні, то бок падводзіць вынікі навагодняй ночы. Еўрарадыё сабрала для вас некалькі цікавых лічбаў пра тое, як беларусы сустрэлі 2017-ы:

356 Тб трафіку

прайшло 31 снежня і 1 студзеня праз сеткі двух буйных беларускіх аператараў: velcom (160 Тб) ды МТС (196 Тб). Абаненты МТС за два дні адправілі 42 млн SMS. Кліенты velcom у навагоднюю ноч рабілі 2400 званкоў за секунду.

На 0,0081 рубля

вырас курс долара на першых таргах 2017 года.

132 нецвярозых кіроўцы

затрымалі за 1 і 2 студзеня супрацоўнікі беларускай ДАІ.

х8,3

— такі павышальны каэфіцыент убачылі ў навагоднюю ноч мінскія карыстальнікі Uber. Не зважаючы на гэта, некаторыя мінчукі скарысталіся сервісам па чатыры разы за ноч.

Скрыншоты: @muravitskiy_ ды @Devyatov.

2800 выклікаў

прыняла за 1 студзеня мінская "хуткая дапамога". На наступны дзень было 2600 званкоў. Асноўная прычына выкліку — высокая тэмпература (а не тое, што вы падумалі).

30 дзетак

нарадзілася ў Мінску ў навагоднюю ноч. У тым ліку — адна тройня.

"32.12.2016"

убачыла мінчанка Кацярына Стрыгалева на штампе, які літоўскія памежнікі паставілі ў яе пашпарт. Памылка хутка была выпраўленая, але мем застаўся: на мяжы з Літвой 2016 год працягваецца!

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі