Наступствы панядзелкавага ўрагану ў Мінску (фота)

Моцны шквалісты вецер з парывамі да 19 м/с прайшоў увечары 6 ліпеня па Мінску і Мінскай вобласці. Паводле аператыўных звестак МНС, у 90 населеных пунктах рэгіёну адбылося адключэнне электразабеспячэння — стыхія закранула Бярэзінскі, Барысаўскі, Крупскі і Лагойскі раёны. Выратавальнікі сумесна з работнікамі іншых арганізацый займаліся пілаваннем і прыборкай паваленых ветрам дрэваў.

Дрэвы падалі ад парываў ветру і ў Мінску: у 19.08 на вуліцы Няжданавай дрэва ўпала на пенсіянерку. Жанчына трапіла ў лякарню з дыягназам “удар грудной клеткі”.

У Ленінскім раёне сталіцы на вуліцы Пляханава дрэва ўпала на прыпаркаваны легкавы аўтамабіль “Сузукі Балена”. Таксама былі нязначна пашкоджаныя чатыры аўтамабілі на вуліцах Кісялёва і Прытыцкага. На вуліцы Героеў 120-й Дывізіі дрэва абрынулася на праезную частку, перадае прэс-служба МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі