Нарадзіўся хлопчык з 31 пальцам, бацькі збіраюць грошы на аперацыю

Нарадзіўся хлопчык з 31 пальцам, бацькі збіраюць грошы на аперацыю

У Кітаі нарадзіўся хлопчык з 31 пальцам. Незвычайнае дзіця з'явілася на свет у правінцыі Хунань. На руках у хлопчыка 15 пальцаў, на нагах — 16, на кожнай руцэ ў яго дзве далоні, інфармуе РІА "Новости".

Такое анатамічнае адхіленне сустракаецца ў аднаго немаўляці з 5000. Звычайна, лішні палец выдаляецца ў дзяцінстве. Бацькі кітайскага хлопчыка збіраюць 30 тысяч долараў на аперацыю (дарэчы, у маці па 6 пальцаў на руках і на нагах). Больш за 6 тысяч долараў яны ўжо сабралі праз інтэрнэт. Вялікі кошт аперацыі звязаны з тым, што лекарам не толькі давядзецца выдаляць лішнія пальцы, але і ствараць вялікія пальцы, без якіх чалавек не здольны хапацца за прадметы.

"Рэкорд" па колькасці пальцаў належыць Акшату Саксэну з Індыі, у якога іх было аж 34.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі