Напярэдадні “Рок-Каранацыі” гурт IQ48 памяняў саксафон на другую гітару

У абноўленым складзе гурт выступіць на бліжэйшым канцэрце, а таксама запіша новую “лірычную” праграму.  На “Рок-каранацыі” у Маладзечне гурт IQ48 сыграе ў новым складзе. Высветлілася, што на “каралеўскай” сцэне адбудзецца эксперымент: калектыў дэбютуе без саксафона, але з другой гітарай.

Пра гэта Еўрарадыё распавёў лідэр “здаровых лосяў” Яўген Бузоўскі:

Яўген Бузоўскі: “Мы граем цяпер без саксафона. Гэта пакуль што не азначае нейкіх кардынальных зменаў. Настаў такі перыяд. Проста мы вымушаны паспрабаваць нешта іншае, ва ўсялякім разе мы смелыя хлопцы. Гэта можа быць разавая акцыя, а можа і не. Паглядзім…”

Паводле слоў Бузоўскга, новым чалавекам у IQ48 стане гітарыст СКА-шансон гурта “Пару Рублёў” Павал Яноўскі, талент і жыццёвыя пазіцыя якога цалкам пасуюць “лосям”.

Яўген Бузоўскі: “Ну гэта досыць таленавіты малады і смешны чалавек Павел Яноўскі. Ён грае ў рускамоўным Cка-шансон гурце, які называецца “Пару Рублей”. Вырашылі яго паспрабаваць, таму што ён такі хлопец смяшлівы, наш, то бок аптымістычны, актыўны па-добраму, можа дурнаваты ў добрым сэнсе…”

Апроч усяго, Яўген паабяцаў прадставіць сваім прыхільнікам новую праграму лірычнага зместу з удзелам Паўла Яноўскага.

Яўген Бузоўскі: “Будзе новая праграма з гэтым гітарыстам. Ён будзе дапамагаць. У гэтым годзе мы, спадзяюся, падрыхтуем не зусім звычайную для нас праграму. Гэта будзе “лірыка”.

Нагадаем, прэм’ера гурта “IQ48 без саксафона” адбудзецца ў рамках “Рок-каранацыі” 14-га сакавіка ў Маладзечне.

Фота by Tarantino

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі