Намеснік міністра замежных справаў Алена Купчына наведала Берлін

Намеснік міністра замежных справаў Алена Купчына наведала Берлін

Намеснік міністра замежных справаў Беларусі Алена Купчына 24-25 чэрвеня наведала Берлін з двухдзённым працоўным візітам. Як перадае прэс-служба МЗС, мэтай візіту стаў удзел у міжнароднай канферэнцыі “Дні бяспекі АБСЕ” на тэму “Ад канфрантацыі да супрацоўніцтва: аднаўленне кааператыўнай бяспекі ў Еўропе”.

У сваім выступе яна звярнула ўвагу на неабходнасць пераадолення крызісу даверу, а таксама казала пра ўхваленне ўзаемадзеяння паміж рознымі інтэграцыйнымі аб’яднаннямі ў рэгіёне АБСЕ. Таксама Купчына выказалася пра партнёрства ў якасці адзінага ўстойлівага падыходу для вырашэння глабальных і транснацыянальных праблем у галіне барацьбы з рабствам і гандлем людзьмі ў ХХІ стагоддзі.

Падчас візіту прадстаўніца беларускага МЗС сустрэлася з дзяржсакратаром Федэральнага міністэрства замежных справаў Нямеччыны Маркусам Эдэрэрам. Яны абмеркавалі перспектывы далейшага развіцця беларуска-нямецкага двухбаковага супрацоўніцтва ў розных галінах, а таксама пытанні ўзаемадзеяння ў рамках АБСЕ, прасоўвання супрацоўніцтва па лініі Беларусь — ЕС і актуальныя пытанні міжнароднай палітыкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі