Наезд аўтамабіля на натоўп у Мельбурне не быў тэрактам

Наезд аўтамабіля на натоўп у Мельбурне не быў тэрактам

Наезд легкавога аўтамабіля на натоўп у аўстралійскім Мельбурне не быў тэрактам. Пры гэтым кіроўца дзейнічаў наўмысна, паведамляе паліцыя штата Вікторыя. У выніку здарэння на ажыўленым скрыжаванні Бурк-стрыт і Квін-стрыт загінулі 3 чалавекі, каля 20-ці, у тым ліку маленькае дзіця, атрымалі траўмы. Чацвёра пацярпелых знаходзяцца ў крытычным стане.

Як інфармуе "Бі-Бі-Сі", кіроўцу арыштавалі. Падчас затрымання паліцэйскія стралялі ў зламысніка і паранілі яго. Мужчыне 26 гадоў. Раней яго прыцягвалі да адказнасці за гвалт у адносінах да сваёй сям'і. У пятніцу ён таксама ў Мельбурне ўзяў у закладніцы жанчыну, але ёй удалося збегчы з яго аўтамабіля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі