Над Наваполацкам некалькі дзён вісіць чорны дым (фота)

Ужо некалькі дзён з прамысловай зоны горада нафтавікоў Наваполацка валіць чорны едкі дым. Навапалачане прызвычаіліся, што ў горадзе заўсёды не найлепшая экалагічная абстаноўка, але гэтым разам яны насамрэч устрывожаныя. У сацыяльных сетках яны дзеляцца фотаздымкамі, зробленымі з уласных кватэры: на фота бачныя клубы дыму, якія ўражваюць, а таксама адкрыты агонь.

Жыхары Наваполацка сцвярджаюць: паветра ў горадзе зрабілася такім, што цяжка дыхаць. У мясцовых навінах няма ніякіх паведамленняў пра прычыны такой сітуацыі.

На заводзе “Нафтан” нічога не ведаюць пра ўзгаранне і дым і раяць пашукаць крыніцу праблемы ў іншым месцы, паведамляе Onliner.by, які датэлефанаваўся на прадпрыемства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі