Нацыянальная бібліятэка будзе свяціцца афарызмамі беларускіх класікаў

Нацыянальная бібліятэка будзе свяціцца афарызмамі беларускіх класікаў

Афарызмы класікаў беларускай літаратуры з’явяцца на светлавым табло будынку Нацыянальнай бібліятэкі ў Мінску. Увечары 14 і 15 верасня напярэдадні і ў дзень святкавання Дня бібліятэк мінчане і госці сталіцы змогуць прачытаць цытаты вядомых людзей у беларускай гісторыі аб кнізе і значнасці чытання:

"Добрая кніга заўсёды з’яўляецца лепшым сябрам у жыцці" (Максім Танк), "Ну, з чым, скажы, з якой каханкай магу я кніжку параўнаць?" (Пятрусь Броўка), "Ты зжылося з намі, бацькаўскае слоўца, як бы корань з дрэвам, як бы з небам сонца!" (Янка Купала), "З маленства люблю кнігу. Чытаць — гэта і праца, і свята" (Янка Брыль), "Любіце кнігу, бо яна — крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы" (Францыск Скарына), "Кнігі жывуць да тых часін, пакуль іх не толькі чытаюць, але і перачытваюць" (Якуб Колас).

Усе выказванні будуць выкананыя ў форме графічных выяў. Іх можна будзе назіраць на электронным светлавым табло з 20.00 да паўночы, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі