Нацбанк: станоўчае сальда знешняга гандлю Беларусі падвоілася

Нацбанк: станоўчае сальда знешняга гандлю Беларусі падвоілася

Станоўчае сальда знешняга гандлю Беларусі ў студзені-жніўні 2015 года ўзрасло ў 2,1 разы (217,6% да аналагічнага перыяда 2014-га). Яно склала 1 млрд 436 млн 300 тысяч долараў, інфармуе прэс-служба Нацбанка нашай краіны.

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг за першыя восем месяцаў бягучага года склаўся на ўзроўні $43 млрд 492,1 млн. Гэта на 25,9% менш, чым было ў студзені-жніўні 2014 года. У тым ліку экспарт склаў 22 млрд 464,2 млн долараў (ён знізіўся на 24,3%), імпарт — $21 млрд 27,9 млн (знізіўся на 27,6%).

Сальда знешняга гандлю таварамі склалася адмоўным на ўзроўні 86,6 млн долараў. У студзені-жніўні 2014-га гэты паказчык таксама быў адмоўным і складаў $631,7 млн. Знешнегандлёвы абарот тавараў скараціўся на 27,1% — да 36 млрд 234,6 млн долараў. Экспарт тавараў знізіўся на 26,3% — да $18 млрд 74 млн, імпарт — на 27,8% да $18 млрд 160,6 млн.

Сальда знешняга гандлю паслугамі за восем месяцаў склалася станоўчым на ўзроўні $1 млрд 522,9 млн. Гэта на 17,9% больш, чым было за аналагічны перыяд 2014 года. Знешнегандлёвы абарот паслуг у студзені-жніўні сёлета склаўся ў суме 7 млрд 257,5 млн долараў (80,3% да ўзроўню студзеня-жніўня 2014-га). Экспарт паслуг знізіўся на 15% і склаў $4 млрд 390,2 млн, імпарт — на 26% да 2 млрд 867,3 млн долараў.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі