Нацбанк: Сітуацыя на валютным рынку абумоўленая спекулятыўнымі фактарамі

Нестабільнасць на валютным рынку абумоўленая як фундаментальнымі падставамі, так і спекулятыўнымі фактарамі. Пра гэта 25 жніўня падчас круглага стала ў прэс-цэнтры БЕЛТА заявіў намеснік старшымі праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Сяргей Калечыц.

Прадстаўнікі рэгулятара пры гэтым заяўляюць, што ў беларускай эканомікі ёсць рэсурсы для адаптацыі да негатыўных знешніх уплываў. Спосабам такой адаптацыі з’яўляецца гнуткая грашова-крэдытная палітыка. Па словах начальніка галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Нацбанка Дзмітрыя Калечыца, разуменне таго, як мяняецца сусветная эканоміка і актуальных рызыкаў прывялі да змены падыходаў да грашова-крэдытнай палітыкі.

Паводле Дзмітрыя Калечыца, яна здольная адаптавацца да зменаў у знешняй эканоміцы і абсарбіраваць знешнія шокі.

За 2015 год рубель дэвальваваўся на 50 адсоткаў да долара, на 42 адсоткі да еўра.

Фота: minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі