Нацбанк Беларусі зніжае стаўку рэфінансавання да 20%

Нацбанк Беларусі зніжае стаўку рэфінансавання да 20%

З пятніцы, 1 ліпеня, Нацбанк Беларусі зніжае стаўку рэфінансавання да 20%. Такое рашэнне некалькі тыдняў таму прынялі праўленне і камітэт па манетарнай палітыцы Нацыянальнага банка. Дагэтуль стаўка рэфінансавання складала 22%. Папярэдняе зніжэнне адбылося 1 траўня — на 2% (з 1 красавіка — на 1%). Пра тое, як змянялася стаўка рэфінансавання ў нашай краіне, гл. тут.

З сённяшняга дня стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях падтрымкі бягучай ліквіднасці банкаў зніжаюцца з 27% да 25%, стаўкі па пастаянна даступных аперацыях выключэння ліквіднасці банкаў — з 15 да 13% гадавых.

Як інфармуе прэс-служба Нацбанка, прыняццю гэтых рашэнняў найперш спрыяла "запаволенне інфляцыйных працэсаў".

Нагадаем, 1 ліпеня адбылася дэнамінацыя беларускага рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі