На юбілейны канцэрт “Крамы” раскупілі амаль усе VIP-квіткі

На юбілейны канцэрт “Крамы” раскупілі амаль усе VIP-квіткі

На юбілейны канцэрт гурта “Крама” прададзеныя амаль усе VIP-квіткі. Арганізатары спадзяюцца, што канцэрт пройдзе з аншлагам. “Крама” сёлета святкуе сваё 25-годдзе. 12 лістапада ў сталічным клубе Prime Hall гурт выступіць з вялікай праграмай, якая ўключае ў сябе як самыя значныя хіты, так і песні, якія рэдка выконваліся на канцэртах.

Павіншуюць легенду беларускага рока не менш знакамітыя госці: Neuro Dubel, Trubetskoy, J:морс і "Палац". Па словах арганізатараў канцэрта, квіткоў засталося зусім мала, купіць іх можна ва ўсіх касах краіны, а таксама праз інтэрнэт на сайтах буйных тыкет-сэйлераў Kvitki.by і Ticketpro.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі