На Вялікдзень па поўдні Беларусі чакаюцца дажджы

Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі гідраметэацэнтр.



Уначы месцамі па Брэсцкай і Гомельскай абласцях, днём па паўднёвым захадзе краіны прагназаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Вецер усходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.



Тэмпература паветра ўначы складзе +3...+12 градусаў. Удзень чакаецца ад 16 да 22 градусаў цяпла.



Фота — ludon.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі