На вокладцы The New Yorker будуць Пуцін і Трамп у выглядзе матылька (фота)

На вокладцы The New Yorker будуць Пуцін і Трамп у выглядзе матылька (фота)

На вокладцы The New Yorker будуць расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін з маноклем і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у выглядзе матылька, якога ён спрабуе разгледзець. Нумар амерыканскага часопіса выйдзе ў пачатку сакавіка, але яго вокладка ўжо апублікаваная. Дарэчы, назва выдання часткова напісаная кірыліцай.

З аднаго боку, гэта яшчэ адзін напамін пра скандал, які выбухнуў па выніках прэзідэнцкіх выбараў у ЗША (тэма нумару, як і амерыканска-расійскія адносіны). З іншага боку, ілюстрацыя на вокладцы — гэта адсылка да вокладкі The New Yorker, якая з'явілася ў адным з нумароў за 1925 год. На ёй быў прыдуманы дэндзі з маноклем Юстас Цілі, які вывучае матылька. Гэты джэнтльмен стаў сімвалам часопіса.

На вокладцы The New Yorker будуць Пуцін і Трамп у выглядзе матылька (фота)
Фота: The New Yorker.
На вокладцы The New Yorker будуць Пуцін і Трамп у выглядзе матылька (фота)
Фота: The New Yorker.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі