На Віцебшчыне Лукашэнка мог падарвацца 3700 разоў

Газета "СБ — Беларусь сегодня" апублікавала артыкул аб працы Службы бяспекі. Адзін з яе кіраўнікоў паведаміў, што ў месцах знаходжання вышэйшых службовых асоб загадзя праводзіцца неабходная праца.

"Як правіла, супрацоўнікі знаходзяць снарады часоў вайны. Неяк у камандзіроўцы на Віцебшчыне адзін выкапалі проста з-пад бярозы, за 15 метраў ад дома, дзе спыніцца vip-персона. А па дарозе да гэтага дома знайшлі больш за 3700 выбухованебяспечных прадметаў", — пераказвае выданне словы работніка спецслужбы.

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі