На ўсе Каляды і Новы год беларусам дадуць толькі адзін дадатковы выходны

На ўсе Каляды і Новы год беларусам дадуць толькі адзін дадатковы выходны

Сёлетнія калядныя і навагоднія святы ў беларусаў маглі б увогуле застацца без дадатковых выходных, калі б не пастанова Савета міністраў. Як паведамлялася раней, урад прызначыў панядзелак, 2 студзеня, выходным днём — замест 21-га, суботы.

Калі ж паглядзець на каляндар, то можна ўбачыць, што 25 снежня, Нараджэнне Хрыстова ў хрысціянаў заходніх канфесіяў, прыпадае на нядзелю. 1 студзеня 2017-га — таксама нядзеля. А 7 студзеня, Нараджэнне Хрыстова ў праваслаўных, трапіла на суботу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі