На сусветным фестывалі беларуску назвалі найлепшай настаўніцай рускай мовы

Лепшым настаўнікам-русістам на Сусветным фестывалі рускай мовы назвалі беларуску Іну Віннік. Яна — настаўніца рускай мовы і літаратуры Сноўскай сярэдняй школы Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці.

У маштабным мерапрыемстве, якое днямі прайшло ў Санкт-Пецярбургу, прынялі ўдзел каля 30 тысяч школьнікаў, студэнтаў і выкладчыкаў з 80 краін свету. Па выніках тэарэтычнага тэсту і творчага конкурсу ў фінал прайшлі 300 аматараў рускай мовы, інфармуе БЕЛТА.

Нагадаем, Іна Віннік сёлета стала чалавекам года Міншчыны, удзельнічала ў суперфінале рэспубліканскага конкурсу "Настаўнік года Беларусі". А летась Віннік стала пераможцай міжнароднага конкурсу "Захавальнікі рускай гаворкі".

Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі