На станцыі метро “Кастрычніцкая” не працуюць рэнтген-сканеры

На станцыі метро “Кастрычніцкая” не працуюць рэнтген-сканеры

Праз пяць гадоў пасля трагедыі ў мінскай падземцы істотна ўзмацніліся меры бяспекі. Служба аховы адсочвае людзей з вялікімі сумкамі. Калі гэта патрэбна, рэчы часам прапускаюць праз сканер. Працэс падобны да праверкі ў аэрапорце.

Па назіраннях карэспандэнта Еўрарадыё, сканер на станцыі метро “Кастрычніцкая” не функцыянуе ўжо больш за месяц. Прынамсі, кожную раніцу па дарозе на працу можна ўбачыць такую аб’яву ў пакоі для праверкі сумак.

На станцыі метро “Кастрычніцкая” не працуюць рэнтген-сканеры
11.04.2016, аб‘ява у зоне дагляду на метро "Кастрычніцкая" з боку заходняга ўваходу

Сек’юрыці з метро правярае заплечнікі, сумкі і чамаданы металашукальнікам і, калі лічыць неабходным, праводзіць паглыбленую праверку.

Калі ўвайсці на станцыю метро “Кастрычніцкая” з усходняга боку (дзе стаіць Палац прафсаюзаў), то і там сканер не працуе, на ім вісіць аналагічная аб’ява. 

На станцыі метро “Кастрычніцкая” не працуюць рэнтген-сканеры

Звяртаемся ў адміністрацыю мінскага метрапалітэна, каб усё ж даведацца, што здарылася.

“Праводзілася іх тэхабслугоўванне, таму часова яны былі закрытыя. Але цяпер ужо павінны працаваць”, — каментуе прэс-сакратар ведамства Андрэй Кузьмін.

Такое, каб сканеры спыняліся, бывала і раней. Кузьмін прыводзіць адзін з яскравых прыкладаў:

“Аднойчы на адным са сканераў праглядалі канькі, якія разрэзалі стужку транспарцёра. Давялося закрыць яго на паўдня. Такія рэчы здараюцца”.

На станцыі метро “Кастрычніцкая” не працуюць рэнтген-сканеры
11.04.2016, мінула пяць год з дня тэракту ў мінскім метро. Жахлівае здарэнне адбылося акурат на "Кастрычніцкай"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі