На мінскай станцыі метро “Каменная Горка” памерла жанчына

Надзвычайнае здарэнне ў мінскім метро — сёння раніцай на станцыі “Каменная Горка” памерла 45-гадовая жанчына. Пра гэта паведамляе TUT.by са спасылкай на прэс-службу Мінскага метрапалітэна.

Жанчына адчула сябе блага на маршавай лесвіцы, калі спускалася на платформу. Няшчасны выпадак адбыўся паміж 6 і 7 гадзінай раніцы. Праваахоўнікі і медыкі высвятляюць абставіны здарэння.

Мяркуецца, што памерлая мела праблемы з сэрцам.

Фота: belaruscity.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі