На "Славянскім базары" перамог прадстаўнік Беларусі Аляксей Грос

На "Славянскім базары" перамог прадстаўнік Беларусі Аляксей Грос

Пераможцам міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2016" у рамках фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" стаў прадстаўнік Беларусі Аляксей Грос.

17 ліпеня, у другі конкурсны дзень пад назвай "Фестывальны хіт", беларускі спявак выканаў песню Бон Джові It's my life. За яе выкананне суддзі прысудзілі Гросу 77 балаў. Такім чынам, за абодва выступы беларус набраў максімальную колькасць балаў — 157.

У панядзелак, 18 ліпня, у Віцебску адбудзецца афіцыйнае абвяшчэнне пераможцы і прызёраў конкурсу. Сёння ж пройдзе і цырымонія закрыцця XXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі