На панядзелак прагназуюць снег, дождж і галалёдзіцу

На панядзелак прагназуюць снег, дождж і галалёдзіцу

У бліжэйшыя суткі, 27 лютага, у Беларусі чакаецца хмарнае і месцамі туманнае надвор’е. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі сіноптыкі прагназуюць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Удзень пераважна па паўночнай палове чакаюцца невялікія ападкі, у асноўным у выглядзе дажджу.

Уначы і раніцай на асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Вецер будзе заходні, парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў, удзень чакаецца ад 1 да 7 цяпла, а на паўднёвым захадзе — да плюс 9, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Таксама сіноптыкі звяртаюць увагу на тое, што ў сувязі з пацяпеленнем на вадаёмах танчэе і ламаецца лёд, таму хадзіць па ім небяспечна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі