На найбуйнейшай свінаферме ў Літве выявілі чуму свіней

Пра гэта піша DELFI са спасылкай на дырэктара Дзяржаўнай харчова-ветэрынарнай службы Літвы Ёнаса Мілюса. Ачаг выяўлены на ферме, дзе змяшчаецца каля 20 тысяч свіней. Па словах Мілюса, гэтая ферма была прыкладам для многіх, на ёй прымяняюцца прагрэсіўныя ахоўныя сродкі. Ён адзначыў, што на ферме падвойны плот, практычна ні адна машына не трапляе ўсярэдзіну і нават малако падаецца ў шлангах, а не машынамі.

Мілюс не выключае, што "гэта магло быць і наўмыснае заражэнне", напрыклад, праз корм. Ён заявіў, што ўсіх жывёлаў свінафермы знішчаць.

Комплекс Idavang знаходзіцца ў Ігналінскага раёна, паміж двума ачагамі АЧС. Адзін з іх — у Латвіі, на мяжы з Літвой, а другі — на паўднёвым усходзе краіны, на мяжы з Беларуссю.

Фота — Raivo Tasso

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі