На мяжы Беларусі з Польшчай і Літвой зноў чэргі аўтамабіляў

На мяжы Беларусі з Польшчай і Літвой зноў чэргі аўтамабіляў

На мяжы Беларусі з Польшчай і Літвой зноў чэргі аўтамабіляў. На 12.00 панядзелка, 7 лістапада, найбольш складаная сітуацыя ў "Каменным Логу" і ў "Брузгах". Як інфармуе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі, у пункце пропуску "Каменны Лог" на беларуска-літоўскай мяжы стаялі на выезд 170 грузавікоў. У іншых пунктах пропуску на мяжы з Літвой іх значна менш: у "Беняконях" — 87, у "Прывалцы" — 40, у "Катлоўцы" — 10.

У пункце пропуску "Брузгі" на беларуска-польскай мяжы стаялі 148 легкавых і 50 грузавых аўтамабіляў. У міжнародным аўтадарожным пункце пропуску "Брэст" іх было 120, у "Бераставіцы" — 37.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі