На матч зборнай Беларусі заўзятарам дадуць 13 тысяч маек з брэндам "Белыя крылы"

На матч зборнай Беларусі заўзятарам дадуць 13 тысяч маек з брэндам "Белыя крылы"

Перформанс з удзелам заўзятараў зладзіць зборная Беларусі па футболе 6 верасня. У гэты дзень у 21.45 на "Барысаў-Арэне" пройдзе матч паміж камандамі Беларусі і Францыі. Гэтая сустрэча адбудзецца ў рамках кваліфікацыі чэмпіянату свету 2018 года.

Як паведамляе tut.by, на ўсіх сядушках арэны перад матчам будуць размешчаныя майкі з новым брэндам зборнай Беларусі "Белыя крылы". Такім чынам, заўзятарам раздадуць 13 тысяч маек. Калі меркаваць па выявах, на майках будзе таксама размешчаная рэклама "Белдзяржстраха".

У перапынку гульні гурт Navi выканае песню "Наперад, Белакрылыя". Гэтая песня ўжо стала неафіцыйным гімнам нацыянальнай каманды. Пры гэтым на экраны арэны будуць выводзіцца словы песні, каб заўзятары маглі падпяваць.

Таксама на "Барысаў-Арэне" будуць працаваць пункту продажу атрыбутыкі і калекцыйных ды рарытэтных футбольных сувеніраў.

Акрамя таго заўзятарам прапануюць намаляваць плакат у падтрымку галоўнай каманды краіны.

На матч зборнай Беларусі заўзятарам дадуць 13 тысяч маек з брэндам "Белыя крылы"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі