На Мальце абрынулася скала ў форме аркі, якую здымалі ў "Гульні тронаў"
Геолагі папярэджвалі пра небяспеку разбурэння "Блакітнага акна", але не чакалі, што гэта адбудзецца так хутка.
На Мальтыйскім архіпелагу на востраве Гоца абрынулася скала ў форме аркі вышынёй 28 метраў, якую здымалі ў "Гульні тронаў", "Адысеі". Геолагі яшчэ чатыры гады таму папярэджвалі пра небяспеку разбурэння "Блакітнага акна", але не чакалі, што гэта адбудзецца так хутка, меркавалі, што пройдзе некалькі дзесяцігоддзяў. Арка абрынулася падчас моцнага хвалявання на моры, прычым пад ваду пайшла не толькі верхняя частка, але і апора, інфармуе meduza.io.
Скала была вельмі папулярная ў турыстаў. Яна ўваходзіла спіс аб'ектаў сусветнай спадчыны ЮНЭСКА, паведамляе "Бі-Бі-Сі".
For game of thrones fans the azure window is that rock stack in the background. It has completely collapsed into the sea pic.twitter.com/EcquCmt7yE
— Araxi (@araxi) 8 марта 2017 г.