На магіле Генадзя Бураўкіна адкрылі помнік (фота)

У дзень нараджэньня славутага беларускага паэта і дзяржаўнага дзеяча Генадзя Бураўкіна на яго магіле на Усходніх могілках сталіцы адкрылі помнік. Аўтар помніка — скульптар Алесь Шатэрнік.

Помнік мае выгляд разгорнутай кнігі. На адной старонцы — барэльеф і надпіс “Генадзь Бураўкін, паэт”, а на другой — радкі з яго вершаў: “Ты, мой народ, мяне не папракнеш, я ўсё табе аддаў — жыццё і сілы…”

Сын паэта Аляксей Бураўкін патлумачыў, што напісаць гэтыя словы на помніку быў запавет самога Генадзя Мікалаевіча.  
На цырымонію адкрыцьця помніка прыйшлі родныя паэта – жонка, дзеці і ўнукі, вядомыя беларускія літаратары, паплечнікі, сярод якіх Сяргей Законнікаў, Уладзімір Арлоў, Анатоль Вярцінскі, Уладзімір Някляеў, Барыс Пятровіч, Радзім Гарэцкі.

Хоць Генадзь Бураўкін цягам доўгіх гадоў быў вядомым дзяржаўным дзеячам — сталым прадстаўніком Беларусі ў ААН, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом, дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР 10 і 11 склікання, старшынёй Дзяржтэлерадыёкампаніі, нікога з афіцыйных асобаў на адкрыцці помніка не было, перадае Радыё Свабода.

Генадзь Бураўкін нарадзіўся 28 жніўня 1936 года, памёр 30 траўня 2014 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі