На кватэры ў навапалачанкі выявілі падпольную ювелірную краму (фота)

Следчыя Віцебшчыны завяршылі расследаванне крымінальнай справы на 51-гадовую жыхарку Наваполацка. Яе вінавацяць у незаконных угодах з каштоўнымі металамі.

Як сцвярджае следства, цягам месяца жанчына выязджала ў Гродзенскую вобласць, дзе купляла ювелірныя вырабы ў наглядна знаёмых ёй асоб. Потым у Наваполацку яна прапаноўвала сваім знаёмым купіць у яе залатыя ўпрыгожанні па дамоўным кошце. Незаконны гандаль ювелірнымі вырабамі адбываўся ў кватэры абвінавачанай.

Следства правяло шматлікія ператрусы, у тым ліку ў кватэры жанчыны, і выявіла ювелірныя вырабы. У матэрыялах крымінальнай справы зафіксаваныя 12 эпізодаў незаконных угодаў. Эксперты адзначылі, што ювелірныя ўпрыгожванні не маюць клеймаў дзяржаўнай інспекцыі прабірнага нагляду Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь і інспекцыі прабірнага нагляду Міністэрства фінансаў СССР.

Жанчыне выставілі абвінавачанне ў парушэнні правілаў аб здзелках з каштоўнымі металамі, здзейсненае паўторна. Яе крымінальная справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд.

Фота — sk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі