На Кастрычніцкай затрыманая праваабаронца Таццяна Равяка

На Кастрычніцкай затрыманая праваабаронца Таццяна Равяка

У Мінску затрыманая праваабаронца цэнтру "Вясна" Тацяна Равяка. Яна знаходзілася на Кастрычніцкай плошчы, куды людзі прыйшлі патрабаваць вызвалення ўсіх затрыманых 25 сакавіка на Дзень Волі.

Равяка паведаміла ў Фэйсбуку, што разам з ёй затрыманыя яшчэ 10 чалавек. Таксама затрыманы яе калега Уладзь Лабковіч.

Пад раніцу 26 сакавіка праваабаронцы выявілі прозвішчы 300 затрыманых падчас разгону вулічнай акцыі з нагоды 99-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Большасць былі адпушчаны без складання пратаколаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі