На Гомельшчыне мужчына застрэліў жонку ў першую шлюбную ноч

Трагедыя адбылася ў першую шлюбную ноч. Як піша БЕЛТА, пара да гэтага жыла ў незарэгістраваным саюзе каля дзесяці гадоў і вырашыла ўзаконіць свае адносіны. На вяселле яны запрасілі родных і блізкіх. Калі госці разышліся, паміж мужам і жонкай распачалася сварка. Муж пабачыў жонку з цыгарэтай, хоць да гэтага яны дамовіліся, што яна кіне паліць. 

Мужчына схапіўся за стрэльбу. Адзіны стрэл стаў смяротным для яго жонкі. Пасля гэтага ён паспрабаваў скончыць жыццё самагубствам, стрэліўшы сабе ў рот. Аднак куля засела ў нёбе. Медыкам удалося яго выратаваць. 

Фота — fedpress.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі