На Цнянскім вадасховішчы ў Мінску здарыўся буйны пажар

Увечары ў пятніцу на Цнянскім вадасховішчы ў Мінску насупраць вуліцы Падольскай адбыўся буйны пажар, у выніку якога згарэла 700 квадратных метраў травы. Паведамленне пра ўзгаранне паступіла ў МНС у 19.42.

Пажар ліквідавалі за паўгадзіны. Прычынай узгарання выратавальнікі называюць неасцярожнае абыходжанне з агнём — нехта неправільна патушыў вогнішча, пакідаючы месца адпачынку, паведамляе прэс-служба МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі