На Брэстчыне адразу пяць чалавек атруціліся ўгарным газам

На Брэстчыне адразу пяць чалавек атруціліся ўгарным газам

Пяць выпадкаў атручэння ўгарным газам зарэгістравана ў Брэсцкай вобласці 24 кастрычніка. У 13.20 кобрынскія выратавальнікі атрымалі інфармацыі пра атручэнне 2-гадовай дзяўчынкі з вёскі Еўсімовічы. Падчас распальвання печкі ў доме дзіця наглыталася дыму. Малой стала кепска і родныя вывелі дзіця на свежае паветра, а самі выклікалі хуткую. Стан дзяўчынкі ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкі, паведамляе прэс-служба МНС.

Яшчэ адно здарэнне адбылося ў Брэсце: у лякарню з атручэннем газам даставілі адразу чатырох жыхароў прыватнага дома. Дзве сямейныя пары — бацькі і іх сын з жонкай пацярпелі ў выніку парушэння правілаў эксплуатацыі газавых прыладаў і агрэгатаў. У газавым катле, праз які ацяпляўся дом, была няспраўная сістэма вентыляцыі.

Фота з архіву

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі