На беларуска-польскай мяжы зноў стаяць чэргі з легкавых аўтамабіляў

На беларуска-польскай мяжы зноў стаяць чэргі з легкавых аўтамабіляў

У двух пунктах пропуску на беларуска-польскай мяжы ўтварыліся чэргі з легкавых аўтамабіляў на выезд з Беларусі. У Брузгах на выезд стаяць 165 машынаў, а ў Брэсце — 180. Тым часам у пунктах пропуску "Бераставіца", "Пясчатка" і "Дамачава" чэргаў няма зусім, як інфармуе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Напрыканцы мінулага тыдня на беларуска-польскай мяжы ўжо была такая самая сітуацыя, калі мноства легкавікоў сталі ў заторы. Тады тлумачылася, што ў польскіх мытнікаў узніклі перабоі ў праграмным забеспячэнні.

На гэты раз, як заявіў парталу tut.by начальнік прэс-службы Памежнага камітэту Аляксандр Цішчанка, чэргі з форс-мажорам не звязаныя. І польскі бок не паведамляў пра якія-небудзь перабоі ў працы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі