На беларуска-літоўскай мяжы стаіць у чарзе 700 грузавікоў

 На беларуска-літоўскай мяжы стаіць у чарзе 700 грузавікоў

У пунктах пропуску на беларуска-літоўскай і беларуска-польскай мяжы па-ранейшаму стаяць вялікія чэргі.

Як паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі, чэргі ўтварыліся на выезд з Беларусі. На беларуска-літоўскай мяжы асноўную чаргу ствараюць вялікагрузныя фуры — іх больш за 700. Па стане на 10-ю гадзіну ў Катлоўцы стаяць 120 аўтамабіляў, у Каменным Логу — 250, у Беняконях — 200, у Прывалцы — 150.

На беларуска-польскай мяжы чэргі ствараюць легкавікі, якія выязджаюць з Беларусі — іх набралося 350. Па стане на 10-ю гадзіну ў Брузгах стаяць 160 аўтамабіляў, у Бераставіцы — 50, у Брэсце — 100, у Дамачаве — 30.

 На беларуска-літоўскай мяжы стаіць у чарзе 700 грузавікоў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі