На авіябазе ў Баранавічах грымяць выбухі

На 61-й авіябазе ў Баранавічах грымяць выбухі і бачны слуп дыму. Выбухі чуваць па ўсім горадзе. Аб гэтым паведамляе мясцовая газета Intex-press.

Як высветлілася, на авіябазе сёння праводзяць узрыўныя працы для знішчэння бетоннага вузла. Як запэўніў выданне начальнік упраўлення інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Міністэрства абароны Уладзімір Макараў, у бліжэйшыя дні нічога ўзрываць не будуць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі