На анталогію вершаў да 100-годдзя Ларысы Геніюш няма сродкаў

Нагадаем, што сёлета 9 жніўня адзначалася 100-годдзе паэткі. Але сродкаў на выданне кнігі не знайшлося, паведаміў у гутарцы з Еўрарадыё Панізьнік:

Панізьнік: “Была падрыхтаваная вясной анталогія. Я яшчэ з 1969 года знаёмы з Ларысай Антонаўнай, і з таго часу сабралося многа вершаў. Я прапанаваў іх выдаць. Але так атрымалася, што не знайшлося сродкаў, каб выдаць гэтую кнігу”.

Панізьнік кажа, што ў анталогіі акрамя вершаў-прысвячэнняў змяшчаюцца “ўсплёскі думак”  Ларысы Геніюш.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі