МЗС: Спадзяемся, што ЕС пакіне ў мінулым палітыку ціску на Беларусь

МЗС: Спадзяемся, што ЕС пакіне ў мінулым палітыку ціску на Беларусь

Падаўжэнне санкцыяў супраць прадстаўнікоў Беларусі не адпавядае духу развіцця супрацоўніцтва паміж Еўрасаюзам і Беларуссю. Пра гэта заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, каментуючы рашэнне Савета ЕС на год падоўжыць санкцыі. 

Як паведамляла Еўрарадыё, Еўрасаюз працягнуў эмбарга на пастаўкі зброі ў нашу краіну. Неўязнымі застаюцца чатыры прадстаўнікі Беларусі. Еўрасаюз зняў толькі абмежаванні на пастаўкі рыштунку для біятлону ў нашу краіну. 

Па словах Мірончыка, Беларусь ад пачатку лічыла санкцыі несправядлівымі і контрпрадуктыўнымі. 

"Разлічваем, што за пазітыўным крокам Еўрасаюза па адмене часткі астатніх абмежаванняў паследуюць больш рашучыя меры, якія канчаткова пакінуць у мінулым палітыку ціску на Беларусь — адказнага партнёра і суседа Еўрапейскага саюза", — заявіў дыпламат.

Ён дадаў, што ўлады Беларусі працягнуць узаемадзеянне з Еўрасаюзам дзеля поўнай адмены санкцый.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі