МЗС Расіі адрэагавала на публікацыю ў Казахстане пра Адольфа Гітлера (фота)

Расійскае пасольства ў Астане накіравала ноту МЗС Казахстана яшчэ 18 красавіка.



"Напярэдадні 69-й гадавіны нашай агульнай перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, якая забрала жыцці мільёнаў людзей, у тым ліку рускіх і казахаў, з'яўленне такога роду "агітак" — блюзнерства ўдвая", — цытуе заяву МЗС Расіі РІА "Новости".



Нагадаем, публікацыі пра Гітлера надрукаваў красавіцкі нумар часопіса "Аныз адам" ("Чалавек-легенда"). Больш таго, увесь нумар прысвечаны нацысту, а адзін з артыкулаў мае назву "Гітлер — не фашыст". Агенства Казахстана па сувязі і інфармацыі заявіла, што часопіс, прысвечаны 125-м угодкам з дня народзінаў Адольфа Гітлера, распальвае нацыянальную варажнечу. Да выдаўцоў выдання абяцалі прыняць адэкватныя меры.



Адзначым, што скандальны нумар выйшаў накладам больш за 25 тысяч асобнікаў.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі