МЗС: Пэўныя знешнія і ўнутраныя сілы хочуць перашкодзіць дыялогу Беларусі і ЕС

МЗС: Пэўныя знешнія і ўнутраныя сілы хочуць перашкодзіць дыялогу Беларусі і ЕС

Некаторыя знешнія і ўнутраныя сілы спрабуюць перашкодзіць дыялогу Беларусі і Еўрасаюза. Пра гэта на брыфінгу 23 сакавіка заявіў прэс-сакратар МЗС нашай краіны Дзмітрый Мірончык, перадае Радыё "Свабода"

Журналісты пацікавіліся, ці рэагуюць беларускія ўлады на заяву Еўрасаюза і замежных арганізацый. Тыя выказалі заклапочанасць у сувязі з затрыманнямі ўдзельнікаў пратэстаў і праваабаронцаў у Беларусі.

У адказ Мірончык паведаміў, што Беларусь ведае аб замежнай рэакцыі на беларускія падзеі і прымае яе да ведама. Акрамя таго, дыпламат адзначыў: "Мы выступаем за цеснае ўзаемадзеяньне і дыялог з Еўрапейскім Саюзам па ўсіх пытаннях, уключаючы правы чалавека. Але некаторым знешнім і ўнутраным сілам такі дыялог не даспадобы. І таму робіцца спроба яму перашкодзіць. У тым ліку шляхам штучнага нагнятання сітуацыі".

Па словах прадстаўніка МЗС, беларускія ўлады не збіраюцца парушаць нічые законныя правы, але зрэагуе, калі будзе парушаны закон. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі