Вы тут

Мюзікл "Ла-ла-лэнд" узяў сем "Залатых глобусаў"

Фота: IndieWire

Трыумфатарам кінапрэміі "Залаты глобус", цырымонія якой адбылася 8 студзеня ў Лос-Анжэлесе, стаў мюзікл "Ла-Ла Лэнд" з Эмай Стоўн і Раянам Гослінгам. Стужка заваявала ўзнагароды ва ўсіх сямі намінацыях, у якіх была прадстаўленая: найлепшая камедыя/мюзікл, за арыгінальную музыку (Джасцін Гурвіч), загалоўную кампазіцыю ("City of Stars"), рэжысуру і сцэнар у выкананні Дэм'ена Шазэла. Акцёрскі дуэт Стоўн і Гослінга прызнаны найлепшымі мужчынскай і жаночай ролямі ў камедыі/мюзікле. Дарэчы, у беларускім  пракаце  "Ла-ла-лэнд" будзе ісці ўжо з 12 студзеня.

 

Найлепшай драм-актрысай прызнаная Ізабэль Юпэр за ролю ў стужцы "Яна", найлепшым акцёрам — Кейсі Афлек за "Манчэстэр ля мора". Драмай года стаў фільм "Месяцовае святло" Бары Джэнкінса, прадстаўлены ў пяці намінацыях.

"Залаты глобус" — амерыканская прэмія, якая прысуджаецца Галівудскай асацыяцыяй замежнай прэсы за кіна- і тэлекарціны. Прэмія ўручаецца ў 25 намінацыях. Яе называюць "размінкай" "Оскара": часта пераможцы "Залатога глобуса" робяцца ўладальнікамі "Оскара".

Новости других медиа
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі