Мясніковіч заклікаў актыўней прыцягваць у Беларусь прамыя замежныя інвестыцыі

Мясніковіч заклікаў актыўней прыцягваць у Беларусь прамыя замежныя інвестыцыі

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч лічыць неабходным актывізаваць працу па прыцягненні ў Беларусь прамых замежных інвестыцый. Пра гэта ён заявіў 22 жніўня, выступаючы на нарадзе ў пытаннях доўгатэрміновых інвестыцыйных дамоваў, якая прайшла ў верхняй палаце беларускага парламента.

“Паколькі ўласных сродкаў у прадпрыемстваў недастаткова, сродкі і магчымасці бюджэту вельмі абмежаваныя, крэдытныя рэсурсы абмежаваныя і дарагія, таму выйсце бачыцца ў прамых замежных інвестыцыях”, — цытуе БЕЛТА Мясніковіча.

Старшыня Савета рэспублікі нагадаў, што ў Беларусі “мала практычнага руху па гэтым пытанні”. Па яго словах, інвестыцыі ў асноўны капітал скараціліся за паўгоддзе ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Прычым удзельная вага замежных інвестыцыяў у іх — усяго 4,9%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі